Белорусский портал в Казахстане

За беспарадкі 10 жніўня каля Сейма Літвы да адказнасці прыцягнуты 85 чалавек



У Літве прыцягнулі да адказнасці 85 удзельнікаў масавых беспарадкаў 10 жніўня каля будынка Сейма. Аб гэтым паведамляе інтэрнэт-выданне Delfi са спасылкай на Генпракуратуру краіны.

Большасць з 85 падазроных былі затрыманы і адпраўлены пад варту.

Жыллё падазроных абшукалі. Там знайшлі незарэгістраваную агнястрэльную і халодную зброю - прад`яўлены дадатковыя абвінавачанні за незаконнае валоданне зброяй. З падазроных узята падпіска аб нявыездзе.

У Вільнюсе беспарадкі каля будынка парламента былі ўчынены вечарам 10 жніўня. У той дзень амаль 5 тыс. людзей сабраліся перад Сеймам, каб выказаць сваю нязгоду з запланаванымі ўрадам антыкавіднымі абмежаваннямі ў адносінах да невакцынаваных людзей. Пасля пасяджэння Сейма частка пратэстуючых заблакавала выхады з будынка парламента і выхад з унутранага двара Сейма. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Праваахоўнікам давялося прымяніць слёзатачывы газ для разгону пратэстуючых.

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/124/61306
Текущая дата: 19.11.2024