Белорусский портал в Казахстане

У Літве прайшоў мітынг супраць абмежаванняў для непрышчэпленых ад COVID-19



У пятніцу пасля мітынгу на Кафедральнай плошчы ў Вільні супраць абмежаванняў для непрышчэпленых ад каронавіруса і ўвядзення COVID-пашпартоў былі затрыманыя 20 чалавек. Пацярпелых не было, са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.

Начальнік Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскага павета Саўлюс Гагас праінфармаваў журналістаў: «Цягам дня супрацоўнікі паліцыі затрымалі 20 чалавек. 19 чалавек затрыманыя за парушэнні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, адзін — за незаконнае захоўванне наркатычных рэчываў», — сказаў прадстаўнік праваахоўных органаў.

Саўлюс Гагас удакладніў, што ў ліку парушэнняў — невыкананне законных патрабаванняў, хаджэнне па праезнай частцы. Акрамя таго, два чалавекі затрыманыя ў рамках дасудовага расследавання аб беспарадках, якія адбыліся ля Сейма раней. На плошчы сабраліся, па ацэнцы паліцыі, каля 5 тыс. чалавек.

З 13 верасня ўрад Літвы плануе ўвесці абмежаванні для невакцынаваных грамадзян. Паўсядзённае жыццё такіх асоб будзе моцна абмежаванае. Яны не змогуць наведваць крамы пэўнай катэгорыі, масавыя мерапрыемствы, салоны прыгажосці, трэнажорныя залы і іншыя ўстановы. Для атрымання паслуг аховы здароўя непрывітым грамадзянам трэба будзе здаць тэст на каронавірус. Урад краіны ўпэўнены, што такія меры дапамогуць стымуляваць вакцынацыю ў Літве.

Звязда, 11 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/125/60489
Текущая дата: 08.10.2024