Улады Кітая закрылі на каранцін сталіцу правінцыі Ганьсу Ланьчжоу, дзе пражывае амаль 4 млн чалавек, пасля ўспышкі COVID-19, паведамляе газета The Economic Times.
Паводле даных выдання, жыхарам горада забаронена пакідаць дамы за выключэннем пільнай патрэбы. Афіцыйныя асобы ў Ланьчжоу заявілі, што перамяшчэнні жыхароў будуць строга кантралявацца.
Абмежаванні ўведзены пасля выяўлення ў Кітаі 29 новых выпадкаў інфіцыравання каранавірусам, шэсць з якіх былі зафіксаваны ў Ланьчжоу.
Як паведамляе тэлеканал NDTV, у Пекіне, дзе было зарэгістравана тры новыя выпадкі захворвання, быў абмежаваны доступ да турыстычных аб`ектаў, некалькі жылых комплексаў былі заблакіраваны, таксама жыхарам рэкамендавалася не пакідаць горад без неабходнасці. Раней на няпэўны тэрмін быў адкладзены марафон, удзельнічаць у якім павінны былі каля 30 тыс. бегуноў.
Нягледзячы на тое, што колькасць выпадкаў захворвання ў Кітаі надзвычай нізкая ў параўнанні з іншымі краінамі свету, Кітай на працягу ўсёй пандэміі прытрымліваецца стратэгіі "нулявога выпадку" заражэння. Улады ўвялі строгі пагранічны кантроль пасля таго, як вірус быў упершыню выяўлены ў краіне ў канцы 2019 года.
26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/125/61117
Текущая дата: 19.11.2024