Белорусский портал в Казахстане

Колькасць загінуўшых з-за паводак на захадзе Германіі дасягнула 93



Раней нямецкія СМІ паведамлялі пра 81 ахвяру. Больш за 1,3 тысячы чалавек прапалі без вестак.

На захадзе краіны ў раёне горада Эрфтштадт абрушыліся домы, таксама ёсць ахвяры.

Як адзначыла канцлер краіны Ангела Меркель, канчатковы маштаб трагедыі будзе ясны ў наступныя дні. Віцэ-канцлер краіны Олаф Шольц звязаў прыродную катастрофу са зменамі клімату.

Звязда, 16 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/126/60203
Текущая дата: 08.10.2024