Белорусский портал в Казахстане

Сенат Гаіці абвясціў Жозэфа Ламбера часовым прэзідэнтам



Прыняцце рашэння падтрымалі восем сенатараў з дзесяці, передае мясцовы партал juno7.

«Новы часовы прэзідэнт яго правасхадзіцельства Жозэф Ламбер прынясе прысягу <...> у прысутнасці прадстаўнікоў улады, лідэраў грамадзянскай супольнасці», — гаворыцца ў рэзалюцыі Сената, тэкст якой прыводзіць партал. Адзначаецца, што прыняцце рашэння падтрымалі восем сенатараў з дзесяці.

«Абраны народам у якасці сенатара Жозэф Ламбер абраны сваімі калегамі для выканання функцый часовага прэзідэнта Рэспублікі Гаіці да ўступлення ў пасаду <...> абранага прэзідэнта 7 лютага 2022 года», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Пасля забойства прэзідэнта краіны в.а. прэм’ер-міністра Гаіці Клод Жазеф узяў у свае рукі кіраванне краінай. Прызначаны Моізам на пасаду прэм’ера Анры заявіў, што менавіта ён павінен узяць на сябе кіраванне рэспублікай да новых выбараў, адзначыўшы, што не лічыць цяперашні ўрад паўнавартасным. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Гаіці прызначаныя на 26 верасня, другі тур выбараў прэзідэнта ў выпадку неабходнасці пройдзе 21 лістапада.

Звязда, 10 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/127/60113
Текущая дата: 08.10.2024