Белорусский портал в Казахстане

У ЗША знайшлі магчымую крыніцу каранавіруса



Каранавірус мог эвалюцыянаваць з інфекцыі, выяўленай у кітайскага шахцёра, які заразіўся ў 2012 годзе. Пра гэта паведаміла газета Telegraph са слоў навукоўцаў з ЗША.

Невядомы вірус, які знайшлі ў шахцёраў у Ухані ў 2012 годзе, можа быць магчымай крыніцай пандэміі COVID-19. У 2020 годзе ён пачаў заражаць людзей пасля ўцечкі з уханьскай лабараторыі.

Выканаўчы дырэктар амерыканскай арганізацыі Bioscience Resource Project Джонатан Латэм заявіў, што вірусы могуць праходзіць мноства эвалюцыйных стадый у целе аднаго чалавека.

«Наша тэорыя мяркуе, што аналагічная эвалюцыя адбывалася ўнутры лёгкіх шахцёраў пасля загадкавай хваробы ў 2012 годзе», — заявіў Латэм. Паводле яго слоў, тады эвалюцыя невядомага віруса да формы Sars-Cov-2 прайшла за шэсць месяцаў, а праз дзевяць гадоў узоры патрапілі за межы лабараторыі.

Звязда, 9 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/127/60896
Текущая дата: 19.11.2024