Белорусский портал в Казахстане

У жыхарак Нарвегіі, якія прышчапіпіся вакцынай Pfizer, пачалі расці грудзі



Жыхаркі Нарвегіі распавялі ў сацсетках аб незвычайных «пабочных эфектах» пасля прышчэпкі ад каранавіруса вакцынай Pfizer, паведамляе нарвежскае выданне NRK.

Як заявіла дзяўчына, якую завуць Эма, праз два тыдні пасля працэдуры ў яе прыкметна павялічыліся грудзі. Яна распавяла пра гэта ў TikTok, пасля чаго атрымала мноства каментаў з аналагічнымі гісторыямі.

Спецыялісты паспяшаліся супакоіць жанчын: лекар Генрых Бакманн патлумачыў, што пры прышчэпцы часова павялічваюцца лімфатычныя вузлы, з-за чаго грудзі здаюцца больш вялікімі. З ім пагадзіўся Стэйнара Мадсен з Нарвежскага агенцтва лекавых сродкаў. «Прыкладна ў дзесяці працэнтаў жанчын, якія прайшлі вакцынацыю, у падпахавых западзінах павялічваюцца лімфатычныя вузлы. З-за гэтага грудзі трохі вылучаюцца наперад, і здаецца, быццам яны выраслі», — удакладніў медык.

Прадстаўніцтва Pfizer ў Нарвегіі, у сваю чаргу, паведаміла, што раней не фіксавала падобных рэакцый. Тым не менш стваральнікі вакцыны не выключаюць, што такія выпадкі могуць сустракацца.

Звязда, 9 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/128/60099
Текущая дата: 08.10.2024