Аб гэтым гаворыцца ў новым дакладзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), паведамляецца на сайце Цэнтра навін ААН.
У дакладзе адзначаецца, што няхватка прадуктаў харчавання, недаяданне і голад закранаюць людзей ва ўсіх краінах свету. Пры гэтым колькасць людзей, якія сутыкаюцца з няхваткай прадуктаў харчавання, павялічылася на 132 млн з-за пандэміі COVID-19.
Паводле даных даклада, каля 14 працэнтаў вырабляемых прадуктаў харчавання ў свеце губляецца на розных этапах: ад збору ўраджаю да паступлення гатовай прадукцыі ў рознічны гандаль. Яшчэ 17 працэнтаў прадуктаў харчавання псуюцца або аказваюцца на памыйніцы ў дамах спажыўцоў, на фабрыках, у магазінах або ў месцах грамадскага харчавання.
Праблема харчовых адходаў, паводле слоў прадстаўніка ФАО Нэнсі Абурта, цяпер мае глабальны характар і датычыцца не толькі багатых краін.
"Перабоі з пастаўкамі прадуктаў харчавання, голад і недаяданне ёсць у кожнай краіне свету. Ні адна краіна не засталася ўбаку ад гэтых праблем. 811 млн чалавек пакутуюць ад голаду, 2 млрд - ад дэфіцыту пажыўных мікраэлементаў - вітамінаў і мінералаў, а мільёны дзяцей маюць затрымкі росту, смяротныя формы недаядання", - заявіла Нэнсі Абурта.
Яна лічыць, што сёння неабходна ўкараняць інавацыі, накіраваныя на скарачэнне адходаў. У іх ліку ўпакоўкі, якія могуць прадоўжыць тэрмін захоўвання прадуктаў харчавання, і дадаткі для смартфонаў, якія звязваюць непасрэдна спажыўцоў і вытворцаў.
Таксама ў ФАО нагадалі, што скарачэнне харчовых страт - адна з задач Мэт устойлівага развіцця. На думку экспертаў, скарачэнне харчовых страт і адходаў умацуе аграхарчовыя сістэмы, дапаможа знізіць аб`ёмы выкідаў парніковых газаў і запаволіць разбурэнне прыроды, паколькі да 10 працэнтаў эмісій парніковых газаў звязваюць менавіта з харчовымі стратамі.
29 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
29 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/128/60710
Текущая дата: 19.11.2024