Белорусский портал в Казахстане

Колькасць тых, хто захварэў на COVID-19, у свеце перавысіла 181,2 млн



За мінулыя суткі ў свеце каранавірусам заразіліся больш за 396 тысяч чалавек. Агульная колькасць тых, хто захварэў цяпер складае 181 221 051. Такія дадзеныя прывёў партал Worldometer.

За ўвесь час пандэміі COVID-19 ачунялі 165,7 мільёнаў ​​інфікаваных, памерлі больш за 3,9 мільёна чалавек.

Больш за ўсё выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША - звыш 34,4 мільёна (памерлі 619,1 тысяч, ачунялі 28,8 млн). На другім месцы Індыя - больш за 30,1 мільён (памерлі 394,5 тысяч, ачунялі 29,1 мільён). Трэцяе месца ў Бразіліі - больш 18,3 мільёны (памерлі 511,2 тысячы, ачунялі 16,5 мільёнаў). 

Звязда, 26 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/129/59933
Текущая дата: 08.10.2024