Белорусский портал в Казахстане

У Іарданіі мужчына памёр праз 10 хвілін пасля прышчэпкі ад каранавіруса



Міністэрства аховы здароўя Іарданіі паведаміла ў нядзелю аб смерці 66-гадовага падданага з горада Маан пасля атрымання другой дозы вакцыны AstraZeneca.

У заяве, перададзенай агенцтвам Ammon, гаворыцца, што смерць наступіла праз 10 хвілін пасля зробленай прышчэпкі. «Усе намаганні, зробленыя ўрачамі шпіталя пры Іарданскім дзяржуніверсітэце па выратаванні жыцця пацыента, не ўвянчаліся поспехам», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Як заявіў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя, «пакуль немагчыма вызначыць, што стала непасрэднай прычынай смерці 66-гадовага іарданца, і як паўплывала на яго арганізм прышчэпка ад каранавіруса». У міністэрстве паабяцалі праінфармаваць пра дыягназ, калі ён будзе ўсталяваны.

Па звестках агенцтва, пацыент пакутаваў ад хранічных захворванняў. Першая прышчэпка прэпаратам AstraZeneca была зроблена яму 4 красавіка.

Звязда, 28 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/129/59977
Текущая дата: 08.10.2024