Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-га верасня на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана Карымам Масімавым абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі па лініі спецслужбаў.
Гаворачы аб супрацоўніцтве спецслужбаў Беларусі і Казахстана, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтай сферы наладжана плённае ўзаемадзеянне."Усё, аб чым вы дамовіцеся з нашым старшынёй (кіраўніком КДБ.), мы будзем свята выконваць. Мы будзем разам працаваць там, дзе гэта выгадна і патрэбна для нас і Казахстана, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б, каб па лініі спецслужбаў, як гэта бывае ва ўсіх краінах, у нас устанавіўся дадатковы канал сувязі, па якім мы будзем абмяркоўваць і прымаць рашэнні па адчувальных пытаннях".
У Беларусі і Казахстана склаліся традыцыйна дружалюбныя і цесныя адносіны ва ўсіх сферах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на саміце АДКБ у Душанбэ мае намер сустрэцца з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым і абмеркаваць развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі. "Вам вельмі пашанцавала з Прэзідэнтам. Вучыцца ў вас трэба вось гэтай дружнай рабоце ў імя народа, у імя дзяржавы", - заявіў беларускі лідар.
У сваю чаргу Карым Масімаў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы. Ён расказаў, што перад паездкай у Беларусь быў на прыёме ў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і цяперашняга кіраўніка дзяржавы Касым-Жамарта Такаева. "Яны прасілі перадаць вам вялікае прывітанне. Нурсултан Абішавіч сказаў: "Майму старому сябру вялікае прывітанне перадавай". Жамарт Кемелевіч таксама даручэнні даў, якія я хацеў бы з вамі абмеркаваць напярэдадні вашай сустрэчы, якая будзе ў Душанбэ 16 верасня па лініі АДКБ, па ўзаемадзеянні", - адзначыў старшыня КНБ.
"Я думаю, нам ёсць шмат чаго абмеркаваць, паколькі мы дружалюбныя краіны, у нас мэты і задачы адзіныя, мы павінны адзін аднаму дапамагаць", - падкрэсліў Карым Масімаў.
8 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
8 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/129/60436
Текущая дата: 19.11.2024