Акруговы суд Варшавы выдаў еўрапейскі ордэр на арышт польскага дысідэнта, экс-суддзі Томаша Шміта, які выехаў у Беларусь з-за нязгоды з палітыкай уладаў Польшчы.
«Акруговы суд у Варшаве па прадстаўленні пракурора выдаў еўрапейскі ордэр на арышт Томаша Шміта, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства – шпіянажы», — адзначаецца ў паведамленні Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Раней паведамлялася, што суд Варшавы 15 траўня задаволіў хадайніцтва аб папярэднім зняволенні пад варту на тры месяцы Томаша Шміта. Пасля гэтага польская пракуратура выдала ордэр на арышт і аб’явіла яго ў вышук.
У пачатку мая польскі дысідэнт, экс-суддзя Томаш Шміт падпісаў у Мінску заяву аб адстаўцы і папрасіў абароны ў кіраўніцтва Беларусі. Прычынай ён назваў нязгоду з палітыкай польскіх улад і дзеяннямі палітыкаў краіны. Шміт быў вымушаны пакінуць Польшчу з-за пераследу і пагроз.
Звязда, 10 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/13/74413
Текущая дата: 24.11.2024