Белорусский портал в Казахстане

У ЗША больш за 150 млн чалавек прышчэплены ад каранавіруса



Колькасць жыхароў ЗША, якія былі цалкам вакцынаваны ад новага каранавіруса, перавысіла ў панядзелак 150 млн. Такія ацэнкі прыводзяцца на сайце федэральных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ЦКПЗ).

Паводле гэтых дадзеных, мінімум адну прышчэпку зрабілі 177 342 954 жыхарам ЗША, а дзве — 150 046 006. Як адзначаюць у ЦКПЗ, цалкам вакцынаваны 45,2% насельніцтва краіны.

Паводле інфармацыі Універсітэта Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых уладаў, у ЗША з пачатку эпідэміі выяўлена больш за 33,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі звыш 602 тыс. чалавек. Краіна па абодвух паказчыках займае першае месца ў свеце.

Звязда, 22 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/130/59836
Текущая дата: 08.10.2024