Белорусский портал в Казахстане

У Ізраілі з-за росту захваральнасці на COVID-19 зноў увялі абмежавальныя меры



Улады Ізраіля з-за росту захваральнасці на COVID-19 зноў увялі абмежавальныя меры, паведамляе Deutsche Welle.

На тэрыторыі Міжнароднага аэрапорта Бен-Гурыён у Тэль-Авіве, у пагранічных пераходах і ў медыцынскіх установах зноў уводзіцца масачны рэжым.

Акрамя таго, на каранцін будуць адпраўляцца таксама прышчэпленыя і перахварэўшыя на каранавірус грамадзяне, калі яны кантактавалі з асобай, заражанай індыйскім варыянтам каранавіруса, адзначаецца ў заяве Міністэрства аховы здароўя краіны.

Бацькам, чые дзеці не захоўваюць каранцін, пагражае штраф, які складае прыкладна 1290 еўра.

Прэм`ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет заклікаў грамадзян не выязджаць за граніцу без крайняй неабходнасці.

23 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/130/59860
Текущая дата: 08.10.2024