Белорусский портал в Казахстане

Свет знаходзіцца на пачатковым этапе новай хвалі пандэміі каранавіруснай інфекцыі



Пра гэта заявіў 14 ліпеня генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрос Аданам Гебрэйесус, выступаючы ў Жэневе на пасяджэнні камітэта СААЗ па надзвычайнай сітуацыі, звязанай з COVID-19.

Гендырэктар звярнуў увагу на рост захворванняў у свеце на мінулым тыдні, а таксама смяротнасці ад наступстваў інфікавання каранавірусам. Пры гэтым колькасць смяротных зыходаў вырасла ўпершыню пасля доўгага часу зніжэння на працягу 10 папярэдніх тыдняў.

Кіраўнік СААЗ назваў шакавальным няроўнасць у доступе да вакцын ад каранавіруса ў свеце. Большая частка насельніцтва планеты з-за адсутнасці такога доступу «знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад віруса», сказаў гендырэктар, нагадаўшы, што многія краіны ўсё яшчэ не атрымалі ніякіх вакцын, а большасць дзяржаў не атрымала ў дастатковай колькасці. Хоць міжнародны механізм доступу да вакцын COVAX, па словах Гебрэйесуса, можа працаваць, маштабы яго дзейнасці ўсё яшчэ занадта малыя. На гэты час наладжваюцца пастаўкі крыху больш за 100 млн доз.

Звязда, 14 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/130/60188
Текущая дата: 19.11.2024