Белорусский портал в Казахстане

Кантэнт радыкальных Telegram-каналаў з`яўляецца формай інфармацыйнай вайны



Аб гэтым паведамляе УСК.

Кантэнт радыкальных Telegram-каналаў з`яўляецца тыповай формай вядзення інфармацыйнай вайны з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі, адзначыў начальнік упраўлення працэсуальнага кантролю УСК па Гомельскай вобласці Максім Спрынцын на сустрэчах з калектывамі падраздзяленняў ВА "Беларуснафта". 

Максім Спрынцын правёў серыю сустрэч з работнікамі падраздзяленняў кампаніі ў Гомелі і Рэчыцы. Асноўная тэма размоў - злачынствы пратэснай накіраванасці.

"У бягучым годзе большасць такіх злачынстваў учынена з выкарыстаннем мэсэнджара Telegram. Зламыснікі размяшчаюць у дэструктыўных Telegram-каналах фатаграфіі прадстаўнікоў улады з данымі аб займаемых пасадах і звесткамі аб прыватным жыцці, пад якімі публікуюцца каментарыі з пагрозамі, знявагамі і паклёпам, што распальваюць варожасць па палітычных і ідэалагічных матывах. У закрытых Telegram-чатах размяшчаюць матэрыялы з заклікамі да змены дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, удзелу ў масавых беспарадках і аказання процідзеяння праваахоўнікам, метадычныя рэкамендацыі па тактыцы такіх дзеянняў. Злачынствы ўчыняюцца асобамі розных сацыяльных характарыстык. Сярод фігурантаў ёсць як раней судзімыя асобы з алкагольнай, наркатычнай залежнасцю, так і тыя, хто маюць пастаянную добра аплатную работу", - расказаў супрацоўнік УСК.

Прадстаўнік следчага ведамства падкрэсліў: "Валодаючы аб`ектыўнай карцінай аб здарэннях, звязаных з пратэснымі акцыямі ў нашым рэгіёне, магу зрабіць адназначную выснову аб тым, што фарміруемы радыкальнымі Telegram-каналами кантэнт не адлюстроўвае рэальнай сітуацыі. Ён з`яўляецца тыповай формай вядзення інфармацыйнай вайны, якая мае на мэце дэстабілізацыю абстаноўкі, стварэння негатыўнага іміджу дзяржаўных органаў, сілавога блока".

Максім Спрынцын прывёў прыклады крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў вядзенні па справе следчых падраздзяленняў Гомельскай вобласці, растлумачыў заканадаўства.

7 чэрвеня 2021, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/132/59691
Текущая дата: 08.10.2024