Белорусский портал в Казахстане

Тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства» ўступіла ў актыўную фазу



Міжнароднае расійска-беларуска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства — 2021» уступіла ў актыўную фазу, паведамляе Міністэрства абароны.

Паводле легенды манеўраў, ваеннаслужачым міжнароднай тактычнай групоўкі неабходна выявіць і знішчыць базавы лагер тэрарыстаў у назначаным раёне адказнасці, вызваліць захоплены населены пункт, зрабіць скачкі з верталётаў Мі-8АМТШ, у тым ліку беспарашутным спосабам — з прымяненнем альпінісцкага рыштунку, а таксама пераадолець водныя перашкоды.

Звязда, 16 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/132/59723
Текущая дата: 08.10.2024