Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі ваеннае супрацоўніцтва



Дэлегацыю Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Баку, прыняў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Ільхам Аліеў падкрэсліў: сёння Беларусь і Азербайджан дэманструюць высокі ўзровень узаемадзеяння і супрацоўніцтва.

Таксама сёння адбылася сустрэча Віктара Хрэніна з яго азербайджанскім калегам Закірам Гасанавым. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж абароннымі ведамствамі і перспектывы яго развіцця.

Пасля сустрэчы быў зацверджаны план двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Азербайджана на 2021 год.

18 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/135/59329
Текущая дата: 08.10.2024