Колькасць захворванняў у Маскве ўзрасла за суткі на 9120, што стала новым максімумам за час пандэмі.
Паказчыкі ў Маскве працягваюць пагаршацца. Папярэдні максімум быў зарэгістраваны 18 чэрвеня. Тады выявілі 9056 захварэлых за дзень.
За суткі ў сталіцы зарэгістравалі 76 смерцяў з-за каранавіруса супраць 78 днём раней, іх агульная колькасць узрасла да 21 352.
Пасля выздараўлення выпісалі 3395 пацыентаў за дзень. За ўвесь час выздаравелі 1 113 794. У цяперашні час у сталіцы працягваюць лячэнне 143 119 чалавек. Усяго ў Маскве выявілі 1 278 265 інфіцыяваных.
Звязда, 19 чэрвеня 2021
Звязда, 19 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/135/59758
Текущая дата: 19.11.2024