Белорусский портал в Казахстане

У Ізраілі з 15 чэрвеня дазволяць не насіць маскі ва ўсіх памяшканнях, акрамя школ



Міністр аховы здароўя Ізраіля Юлій Эдэльштэйн анансаваў адмену з 15 чэрвеня ў краіне прадпісання аб абавязковым нашэнні ахоўных масак у памяшканнях.

«Пасля шэрагу дыскусій мы прыйшлі да высновы, што ў выпадку, калі ў бліжэйшыя дні сітуацыя з распаўсюджваннем ковіда і адпаведныя паказчыкі не пагоршацца, мы з 15 чэрвеня адменім прадпісанне аб нашэнні масак у памяшканнях», — цытуе дзяржаўнае ізраільскае радыё Kan заяву міністра на цырымоніі у гонар медыцынскіх работнікаў, якія змагаюцца з пандэміяй каранавіруса.

Эдэльштэйн адзначыў, што паслабленне не будзе распаўсюджвацца на школы. Улады Ізраіля з 18 красавіка цалкам адкрылі сістэму адукацыі і дазволілі не насіць ахоўныя маскі на адкрытым паветры.

З 1 чэрвеня ў Ізраілі былі зняты ўсе каранцінныя абмежаванні, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса, акрамя патрабавання насіць ахоўныя маскі ў закрытых памяшканнях.

Звязда, 7 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/136/59656
Текущая дата: 19.11.2024