Гэта адзначыў Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель 21 мая на анлайн-пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС).
"Асуджаю няспынныя кампаніі Захаду па дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, спробы дэстабілізаваць гэту брацкую краіну і спробу замаху на яе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку", - заявіў кіраўнік Кубы.
Ён таксама падкрэсліў: "Куба, з`яўляючыся ахвярай злачыннай фінансава-эканамічнай блакады на працягу больш як шасці дзесяцігоддзяў, дзякуе краінам ЕАЭС за нязменнае асуджэнне палітыкі генацыду з боку ЗША, якая ўзмацнілася да нябачаных меж, нягледзячы на надзвычайнае становішча, выкліканае пандэміяй".
Прэзідэнт Кубы расказаў, што нягледзячы ні на што краіна "змагла процістаяць пандэміі і дабіцца абнадзейлівых вынікаў, зведваючы бесчалавечнае цкаванне". У першую чаргу, падкрэсліў ён, вынікі дасягнуты дзякуючы "цвёрдай рашучасці народа абараняць палітычную сістэму, выбраную большасцю, сутнасцю якой з`яўляецца сацыяльная палітыка".
21 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
21 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/138/59392
Текущая дата: 19.11.2024