Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв`ю газеце "Аргументы и факты".
"Спроба ўзброенага перавароту ў Беларусі з удзелам грамадзяніна ЗША цалкам укладваецца ў лінію Захаду на ўмяшанне ва ўнутраныя справы постсавецкіх краін з задзейнічаннем усяго арсенала методык каляровых рэвалюцый, - сказаў Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанне аб тым, аб чым сведчыць гісторыя з падрыхтоўкай замаху на Аляксандра Лукашэнку. - Цяжка ўявіць, каб акцыі такога маштабу арганізоўваліся без ведама амерыканскіх спецслужбаў. Напрошваецца аналогія з дзяржпераваротам ва Украіне ў лютым 2014 года".
"У сувязі з пагрозай свайму жыццю Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны пайсці на экстраардынарны крок. 9 мая ён падпісаў прэзідэнцкі дэкрэт аб тым, што ў экстраннай сітуацыі ўлада ў рэспубліцы пераходзіць да Савета бяспекі", - нагадаў кіраўнік МЗС РФ.
24 мая 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
24 мая 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/138/59416
Текущая дата: 19.11.2024