У Калумбіі за час пратэстаў супраць падатковай рэформы прапалі амаль 400 чалавек, паведамляюць мясцовыя праваахоўныя ўлады.
З пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі рабочая група па гвалтоўных знікненнях, якая аб`ядноўвае 26 грамадскіх арганізацый, заявіла пра 379 без вестак прапаўшых людзей.
З 28 красавіка ў Калумбіі праходзяць дэманстрацыі супраць падатковай рэформы. Беспарадкі адбыліся ў Багаце, Калі, Медэльіне і іншых гарадах. Пацярпелі больш за 1 тыс. чалавек, дзясяткі загінулі. Пазней урад згадзіўся ўнесці змяненні ў планы рэформы, міністр фінансаў падаў у адстаўку, аднак пратэсныя выступленні прадоўжыліся.
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/140/59226
Текущая дата: 19.11.2024