Белорусский портал в Казахстане

"Глупства несусветнае" - Лукашэнка аб прапановах ва Украіне перанесці перагаворную пляцоўку па Данбасе



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Крамлі пракаментаваў прапановы ва Украіне перанесці з Мінска перагаворную пляцоўку трохбаковай кантактнай групы па Данбасе.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першапачаткова з просьбай арганізаваць у Беларусі перагаворную пляцоўку да яго звярнуліся Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны ў тыя гады Пётр Парашэнка. "Усе, хто прысутнічалі тады, звярнуліся да мяне: трэба арганізаваць. Я ўзяў пад казырок. Калі сёння не падабаецца, калі ласка, можна выбраць любую іншую краіну, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але трэба мець на ўвазе, што тут павінен быць кансэнсус тых, хто некалі прапаноўваў (бакоў на перагаворах.)".

Прэзідэнт Беларусі дадаў: калі прэзідэнты Расіі і Украіны, іншыя ўключаныя ў працэс прымуць адпаведнае рашэнне, то, вядома, група будзе працаваць у іншым месцы.

"А наогул, у нас кажуць так: баба з воза - каню лягчэй. Таму калі ласка. Мы ж асабліва не перажываем наконт гэтых заяў. Хоць яны заявілі, а потым ужо абверглі гэтыя заявы. Нібы Прэзідэнт адмовіўся нават абмяркоўваць гэту праблему. Глупства несусветнае. Што тут абмяркоўваць..." - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін наконт гэтага сказаў: "Беларусь проста прадаставіла нам пляцоўку і наогул не ўмешваецца ў гэты працэс. Ніяк. Проста стварыла ўмовы для работы тым, хто хоча шукаць шляхі вырашэння праблемы. Калі нехта не хоча гэтым займацца, тады, вядома, прычыны не працаваць у гэтай, на мой погляд, вельмі важнай сферы, заўсёды можна знайсці. Здаецца, што гэта пошук такіх прычын ухіліцца ад абмеркавання праблемы Данбаса".

"І пахаваць Мінскія пагадненні", - дадаў у працяг тэмы Аляксандр Лукашэнка.

22 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/141/58940
Текущая дата: 19.11.2024