Белорусский портал в Казахстане

15 чалавек загінулі пры пажары ў доме састарэлых у Харкаве



У доме састарэлых у Харкаве адбыўся пажар, 15 чалавек загінулі, 9 чалавек пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

У Харкаве на вул. Ніжняя Гіеўская ў двухпавярховым жылым доме, перабудаваным пад дом састарэлых, узнік пажар на другім паверсе. Плошча пажару склала 100 кв.м.

На месцы пажару знойдзены целы 15 чалавек, 9 чалавек пацярпелі і былі шпіталізаваны.

У тушэнні пажару былі задзейнічаны 28 чалавек асабовага складу дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і 7 адзінак тэхнікі.

21 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/142/58209
Текущая дата: 08.10.2024