Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб прадаўжэнні дагавора паміж РФ і ЗША аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ, што называецца таксама СНУ-3) да 5 лютага 2026 года



Аб гэтым паведамляе сайт Крамля.

"Федэральным законам ратыфікуецца пагадненне аб прадаўжэнні дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў ад 8 красавіка 2010 года, заключанае 26 студзеня 2021 года паміж Расіяй і ЗША ў форме абмену нотамі", - гаворыцца ў дакуменце.

29 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/142/58223
Текущая дата: 08.10.2024