Белорусский портал в Казахстане

ФСБ прадухіліла падрыхтоўку тэракта ў Цвярской вобласці



ФСБ Расіі прадухіліла падрыхтоўку тэракта ў Цвярской вобласці, паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязей ФСБ.

"Федэральнай службай бяспекі ў Цвярской вобласці прадухілена падрыхтоўка тэрарыстычнага акта, які планаваўся членам забароненай у Расійскай Федэрацыі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" на адным з аб`ектаў паліўна-энергетычнага комплексу", - паведамілі ў цэнтры.

"Пры затрыманні злачынец аказаў узброенае супраціўленне і агнём у адказ быў нейтралізаваны сіламі спецыяльных падраздзяленняў ФСБ Расіі. Супрацоўнікі органаў бяспекі і насельніцтва не пацярпелі", - адзначылі ў ФСБ.

1 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/142/58753
Текущая дата: 19.11.2024