Белорусский портал в Казахстане

У Германіі ўводзяць з 16 снежня жорсткі каранцін



Пра гэта заявіла 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Берліне канцлер ФРГ Ангела Меркель па выніках нарады з прэм`ер-міністрамі федэральных зямель.

Улады Германіі ўводзяць у краіне з 16 снежня па 10 студзеня жорсткі каранцін з мэтай знізіць тэмпы распаўсюджвання каранавіруса. 

«Мер, якія мы прынялі з 2 лістапада, недастаткова», — адзначыла Ангела Меркель. Яна таксама звярнула ўвагу, што ў краіне зноў назіраецца імклівы рост колькасці новых выпадкаў заражэння. «Мы вымушаны дзейнічаць і робім гэта цяпер», — дадала яна.

Канцлер распавяла, што федэральныя і зямельныя ўлады дамовіліся зачыніць гандлёвыя кропкі, акрамя харчовых і некаторых іншых крам, забараніць ужыванне спіртных напояў у грамадскіх месцах і продаж піратэхнікі. На навагоднія святы ўводзіцца паўсюдная забарона на сходы. Школы і дзіцячыя сады будуць па магчымасці зачыненыя, акрамя асаблівых выпадкаў. Пашырацца магчымасці анлайн-навучання.

Звязда, 13 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/147/57544
Текущая дата: 08.10.2024