Белорусский портал в Казахстане

Генпракуратура пракаментавала прымяненне літоўскім бокам інстытута ўніверсальнай юрысдыкцыі



Генеральная пракуратура Беларусі ў сваім Telegram-канале пракаментавала прымяненне літоўскім бокам інстытута ўніверсальнай юрысдыкцыі

Генпракуратура Літвы расказала аб пачатку дасудовага расследавання па заяве грамадзяніна Беларусі Максіма Харошына.

У сувязі з гэтым у Генпракуратуры Беларусі заявілі: "Суб`ектыўнае тлумачэнне асобнымі службовымі асобамі нагляднага органа Літвы магчымасці прымянення ў гэтым выпадку інстытута ўніверсальнай юрысдыкцыі выкарыстоўваецца як сродак умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі".

"Кампетэнтныя органы нашай краіны цяпер праводзяць праверку па заяве названага грамадзяніна. Рашэнне будзе прынята ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам", - падкрэслілі ў ведамстве.

Генпракуратура Беларусі накіравала ў МЗС інфармацыю аб неабходнасці прыняцця адпаведных мер рэагавання па лініі знешнепалітычнага ведамства.

9 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/148/57463
Текущая дата: 07.10.2024