Белорусский портал в Казахстане

У Германіі колькасць заражаных COVID-19 за суткі ўпершыню перавысіла 33 тыс.



У Германіі сутачны прырост колькасці заражаных каранавірусам упершыню перавысіў 33 тыс., паведамляе нямецкая служба навін Tagesschau.

Інстытут імя Роберта Коха чарговы раз аб`явіў новы рэкорд па колькасці заражаных. Паведамляецца аб 33 777 выпадках COVID-19 за суткі. Колькасць смярцей ад каранавіруснай інфекцыі за суткі дасягнула 813, што стала другім па велічыні паказчыкам з пачатку пандэміі.

Усяго ў Германіі з пачатку пандэміі заразіліся 1 439 938 чалавек. Агульная колькасць смяротных выпадкаў павялічылася да 24 938.

Раней кіраўнік інстытута Лотар Вілер заявіў, што Германія перажывае самы сур`ёзны перыяд за ўвесь час пандэміі. З 16 снежня ў краіне ўвялі новыя каранцінныя абмежаванні, якія плануецца прадоўжыць мінімум да 10 студзеня. У населеных пунктах закрыты ўсе гандлёвыя пункты, акрамя прадуктовых, гаспадарчых і некаторых іншых магазінаў з жыццёва неабходнымі таварамі. Работу спынілі цырульні, касметычныя і масажныя салоны, тату-салоны і падобныя ўстановы, але па-ранейшаму працуюць банкі, аптэкі, паштовыя аддзяленні, аўтамайстэрні, запраўкі, аптэкі, газетныя кіёскі, зоамагазіны.

Новыя меры закранулі прыватныя дамы і кватэры, дзе можна сустракацца прадстаўнікам максімум дзвюх дамашніх гаспадарак (не больш за пяць чалавек). Правіла не распаўсюджваецца толькі на дзяцей малодшых за 14 гадоў. У святочны перыяд з 24 па 26 снежня ўлады дазволілі сустракацца максімум 10 жыхарам, але людзі абавязкова павінны быць адзін аднаму сваякамі.

18 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/150/57602
Текущая дата: 19.11.2024