Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што пытанням міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі была ўдзелена асаблівая ўвага ў час праведзенага 10 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў рамках абмеркавання гэтага пытання ўдзельнікі прынялі праект канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва на перыяд да 2025 года, а таксама праграму супрацоўніцтва паміж пагранічнымі ведамствамі дзяржаў Садружнасці, разлічаную на бліжэйшыя пяць гадоў.
«Думаю, гэтыя дакументы ствараюць важную аснову для далейшага ўзаемадзеяння адпаведных ведамстваў на прасторы СНД. Яны сапраўды важныя, таму што мы бачым, з якімі пагрозамі цяпер сутыкаемся ў сферы ваенна-палітычнай бяспекі, — выказаў меркаванне міністр замежных спраў Беларусі. — Гэтыя пагрозы па перыметры нашых граніц. Таму мы павінны знаходзіць своечасовыя і адэкватныя адказы на іх».
Паводле слоў Уладзіміра Макея, прыняты яшчэ шэраг дакументаў, якія з’яўляюцца важнымі для арганізацыі штодзённага практычнага ўзаемадзеяння паміж рознымі інстытутамі дзяржаў Садружнасці. «У цэлым пасяджэнне, з майго пункту гледжання, было вельмі насычанае, канструктыўнае і, самае галоўнае, рэзультатыўнае», — сказаў міністр.
Ён нагадаў, што праз тыдзень, 18 снежня, адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, на якім будуць абмеркаваны гэтыя важныя, асноватворныя для Садружнасці дакументы, арыентаваныя на перспектыву.
Звязда, 10 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/152/57477
Текущая дата: 18.11.2024