Белорусский портал в Казахстане

Прыняцце Бундэстагам ФРГ рэзалюцыі па Беларусі - непрыкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай краіны



Аб гэтым гаворыцца ў заяве старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі ў сувязі з рэзалюцыяй Бундэстага па сітуацыі ў Беларусі ад 4 лістапада.

"Прыняцце Бундэстагам Федэратыўнай Рэспублікі Германія рэзалюцыі па Беларусі разглядаем як непрыкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не патрабуюць адабрэння замежнага парламента, таксама як законныя дзеянні беларускіх улад па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі ў краіне. Сваёй рэзалюцыяй Бундэстаг перакрэслівае дасягнуты прагрэс у беларуска-германскіх адносінах і ідзе на повадзе кан`юнктурных інтарэсаў асобных палітыкаў, якія спрабуюць зарабіць палітычны капітал на вобразе "змагароў за дэмакратыю ў Беларусі", не звяртаючы ўвагі пры гэтым на жорсткія рэпрэсіўныя дзеянні праваахоўных органаў ва ўласнай краіне", - гаворыцца ў дакуменце.

"Поўнае неўразуменне выклікае падтрымка нямецкімі парламентарыямі экстрэмісцкіх телеграм-каналаў, якія адкрыта заклікаюць да тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі, якая, як вядома, больш за іншых краін пацярпела ад тэрору на яе тэрыторыі ў час Другой сусветнай вайны. У адносінах да Беларусі дэпутатам Бундэстага варта захоўваць гістарычную памяць і праяўляць стрыманасць у спробах выступіць у ролі настаўніка. Разлічваем, што ў нашых нямецкіх партнёраў возьмуць верх палітычная мудрасць і разважлівасць аб`ектыўна ацаніць сітуацыю ў Беларусі і прадоўжыць выбудоўваць узаемадзеянне на аснове ўзаемнай павагі, канструктыўнага дыялогу і ўліку інтарэсаў бакоў", - падагульняецца ў заяве старшынь палат беларускага парламента.

11 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/154/56876
Текущая дата: 07.10.2024