Белорусский портал в Казахстане

У Чэхіі зафіксавана рэкордная колькасць заражэнняў з пачатку пандэміі



У Чэхіі 4 лістапада было зафіксавана 15 729 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, што стала самым высокім паказчыкам з пачатку пандэміі. Аб гэтым паведамляе "Радыё Прага".

Раней, паводле даных Міністэрства аховы здароўя Чэхіі, антырэкорд быў пастаўлены 27 кастрычніка - тады было атрымана на 65 станоўчых тэстаў менш.

Хоць у папярэднія дні дынаміка распаўсюджвання эпідэміі ў краіне запаволілася, пачынаючы з 2 лістапада назіраецца штодзённы прырост.

3 лістапада памерлі 223 чалавекі з СOVID-19, што стала новым максімумам з пачатку эпідэміі. Усяго з сакавіка памерлі 4133 інфіцыраваныя каранавірусам. Паводле даных на 5 лістапада, у краіне шпіталізаваны 8,3 тыс. пацыентаў з каранавірусам, з якіх 1244 - у цяжкім стане.

Усяго з пачатку эпідэміі каранавірусам у Чэхіі заразіліся больш за 378,7 тыс. чалавек, 200 тыс. з іх ужо выздаравелі. Цяпер у краіне налічваецца 174 820 інфіцыраваных.

5 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/155/56801
Текущая дата: 07.10.2024