Французскія навукоўцы выявілі першы на тэрыторыі краіны ачаг захворвання норак каранавірусам новага тыпу на норкавай ферме. Па гэтай прычыне будуць знішчаныя 1 тыс. гэтых жывёл. Пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі Францыі.
Будзе знішчана таксама створаная на аснове такіх жывёл прадукцыя на небяспечнай ферме. Усяго ў Францыі працуюць чатыры гаспадаркі па развядзенні норак. У адным з іх віруса не выяўлена. Вынікаў аналізаў на двух іншых фермах пакуль няма.
Заражэнне норак на фермах было выяўлена раней у Даніі. Мясцовымі ўладамі было прынята рашэнне знішчыць на зверафермах усіх норак — больш за 15 млн асобін — з-за рызыкі перадачы мутаванага каранавіруса ад гэтых жывёл людзям.
Звязда, 22 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/155/57116
Текущая дата: 18.11.2024