Міжнародная гідраграфічная арганізацыя (IHO) не мае намеру мяняць назву Японскага мора ці дадаваць да яго тэрмін «Усходняе мора», на чым доўгія гады настойвалі Сеул і Пхеньян. Пра гэта ў аўторак паведаміла японская газета Yomiuri.
Адзначаецца, што адпаведная пазіцыя была зацверджана ў ходзе анлайн-сустрэчы гэтай міжнароднай арганізацыі. У той жа час паведамляецца, што IHO плануе стварыць электронныя версіі карт, на якіх назвы мораў і акіянаў будуць пазначаныя нумарамі.
Каментуючы ў аўторак гэтую інфармацыю, кіраўнік МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі на рэгулярнай прэс-канферэнцыі выказаў упэўненасць у тым, што IHO прыняла да ведама пазіцыю японскага боку па гэтым пытанні. «На папяровых картах застанецца назва „Японскае мора“, а на электронных будуць выкарыстоўвацца лічбы не толькі ў дачыненні да Японскага мора, але і ў дачыненні да іншых мораў. Думаю, што наша пазіцыя была прынятая да ўвагі», — адзначыў ён.
Паўднёвая Карэя і КНДР з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя патрабавалі перайменаваць Японскае мора ва «Усходняе». На думку Сеула і Пхеньяна, Токіа навязаў сусветнай супольнасці цяперашні тэрмін у рамках сваёй агрэсіўнай каланіяльнай палітыкі ў пачатку ХХ стагоддзя. У апошнія гады Сеул стаў схіляцца да таго, каб выкарыстоўваць на картах абедзве назвы.
Японія, у сваю чаргу, настойвае на тым, што назва «Японскае мора» была прынята яшчэ ў ХIХ стагоддзі па ініцыятыве еўрапейскіх картографаў. Гэты тэрмін таксама нязменна ўжываўся ў даведніках Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыі, пачынаючы з іх першага выдання ў 1929 годзе. У 2012 годзе гэтая структура захавала назву «Японскае мора», нягледзячы на пратэсты Сеула.
Па дадзеных Yomiuri, канчатковы даклад па гэтым пытанні IHO апублікуе на працягу гэтага месяца.
Звязда, 17 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/156/57012
Текущая дата: 18.11.2024