Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Матэвуш Маравецкі, паведамляе тэлеканал TVN24.
Па рашэнні ўлад поўнасцю закрыюцца тэатры, кінатэатры, музеі, мастацкія галерэі, грамадскія і музычныя цэнтры, будуць уведзены абмежаванні на знаходжанне людзей у цэрквах і магазінах. Нумары ў атэлях стануць даступныя толькі для гасцей, якія знаходзяцца ў камандзіроўцы.
Вучні ўсіх класаў школ з 9 лістапада пяройдуць на дыстанцыйнае навучанне. Раней дыстанцыйна навучаліся вучні 4-8 класаў і сярэдніх школ.
Прэм`ер аб`явіў таксама, што калі колькасць інфіцыяваных перавысіць 70-75 выпадкаў на 100 тыс. жыхароў, то ў краіне будзе ўведзены нацыянальны каранцін, забарона на паездкі.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла 4 лістапада аб 24 692 новых выпадках заражэння каранавірусам. З 4 сакавіка, калі ў Польшчы быў выяўлены першы выпадак інфіцыявання каранавірусам, ім заразіліся 439 536 чалавек, памерлі 6475, выздаравелі 168 960. За ўвесь час эпідэміі ў краіне было зроблена больш за 4,9 млн тэстаў на каранавірус.
4 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
4 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/159/56775
Текущая дата: 18.11.2024