Белорусский портал в Казахстане

ЦВК Кыргызстана прызнаў парламенцкія выбары несапраўднымі



ЦВК Кыргызстана прызнаў парламенцкія выбары, якія адбыліся 4 кастрычніка, несапраўднымі.

Інфармацыю аб адмене вынікаў парламенцкіх выбараў агенцтву Кабар пацвердзіў намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны Абдыжапар Бекматаў.

Раней 6 кастрычніка прэзідэнт Кыргызстана Сааронбай Жээнбекаў з улікам сітуацыі, якая склалася, рэкамендаваў ЦВК рэспублікі старанна вывучыць матэрыялы, звязаныя з парушэннямі, аж да анулявання вынікаў парламенцкіх выбараў.

У Кыргызстане 4 кастрычніка прайшлі парламенцкія выбары. На месцы ў парламент прэтэндавалі 16 партый, але сяміпрацэнтавы бар’ер пераадолелі толькі чатыры. У выніку ў Бішкеку пачаліся акцыі пратэсту. Мітынг на цэнтральнай плошчы Бішкека, побач з якой размешчаны будынак парламента і адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, пачаўся 5 кастрычніка. Удзел у ім прымалі прадстаўнікі больш за 10 палітычных партый. Бліжэй да вечара колькасць удзельнікаў акцыі дасягнула прыкладна 6 тыс. Праваахоўнікі прыступілі да разгону дэманстрантаў, ужываючы гумовыя кулі, слёзацечны газ і светлашумавыя гранаты. Пратэстоўцы закідвалі супрацоўнікаў міліцыі камянямі, спалілі аўтамабіль патрульнай службы і пашкодзілі шэсць машын хуткай дапамогі. Сутыкненні працягваліся больш за пяць гадзін. Мітынгоўцаў ўдалося адціснуць з плошчы, але пазней яны туды вярнуліся.

Ноччу стала вядома, што мітынгоўцы ў Бішкеку захапілі будынак парламента, дзе таксама знаходзіцца адміністрацыя прэзідэнта. Пазней там здарыўся пажар. Дэманстранты таксама накіраваліся да будынка СІЗА Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі, дзе здолелі пасля перамоваў вызваліць былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Пратэстоўцам таксама ўдалося вызваліць з калоніі былога прэм’ер-міністра Сапара Ісакава. Мэр Бішкека Азіз Суракматаў 6 кастрычніка падаў у адстаўку па ўласным жаданні.

Пры беспарадках у Бішкеку пацярпелі ў агульным не менш 590 чалавек, шпіталізаваны 150 з іх, адзін чалавек памёр.

Звязда, 6 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/160/56330
Текущая дата: 07.10.2024