Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У Самаркандзе (Узбекістан) завяршылася пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД. У ім прыняла ўдзел беларуская ваенная дэлегацыя на чале з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёрам Аляксандрам Вальфовічам.
Камітэт начальнікаў штабоў разгледзеў комплекс пытанняў па павышэнні ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых, у тым ліку была абагульнена практыка падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне гуманітарнага размініравання, адобрана дзейнасць базавай арганізацыі ў гэтай галіне - Міжнароднага супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Расіі. Таксама прааналізаваны стан бяспекі палётаў авіяцыі ўзброеных сіл дзяржаў СНД за мінулы перыяд.
У ходзе пасяджэння ўдзельнікі разгледзелі і прынялі рашэнні па 15 пытаннях. Асаблівая ўвага была ўдзелена ваенна-палітычнай абстаноўцы і сумесным пытанням забеспячэння рэгіянальнай бяспекі ў сучасных умовах, мерапрыемствам узброеных сіл дзяржаў СНД у 2021 годзе, святкаванню 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, практычным аспектам прымянення беспілотных лятальных апаратаў, арганізацыі проціпаветранай абароны, матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню, а таксама пытанням укаранення набытага перадавога вопыту ў практыку падрыхтоўкі войскаў.
Значнае месца ў парадку дня пасяджэння было адведзена пытанням далейшага развіцця сумесных сістэм ваеннага значэння. У мэтах далейшага развіцця ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў ваеннай сферы кіраўнікі дэлегацый падпісалі план сумесных мерапрыемстваў узброеных сіл краін - удзельніц СНД на 2021 год.
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/160/56656
Текущая дата: 18.11.2024