Белорусский портал в Казахстане

У Маскве прадухілілі тэракт



Аб гэтым паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ.

ФСБ Расіі затрымала ўраджэнца Цэнтральнай Азіі, які рыхтаваў тэракт у адным з будынкаў органаў улады ў сталічным рэгіёне РФ. 

"Федэральнай службай бяспекі прадухілены тэрарыстычны акт у сталічным рэгіёне. У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманы выхадзец з Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна 1999 года нараджэння, які ажыццяўляў па ўказанні баевікоў міжнародных тэрарыстычных арганізацый падрыхтоўку да ўчынення тэрарыстычнага акта ў адным з будынкаў органаў улады з прымяненнем самаробнага выбуховага ўстройства", - паведамілі ў ФСБ РФ.

У абсталяваным тэрарыстам тайніку знойдзены і канфіскаваны кампаненты самаробнага выбуховага ўстройства. У далейшым ён збіраўся выехаць у зону баявых дзеянняў на Блізкі Усход.

Узбуджана крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні.

22 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/161/56529
Текущая дата: 18.11.2024