У ЗША ў штаце Індыяна караюць смерцю жанчыну, якую асудзілі за забойства цяжарнай жанчыны і выкраданне яе дзіцяці. Гэта першае пакаранне жанчыны за апошнія 67 гадоў.
Пакараць смерцю жанчыну Лізу Мантгомеры запланавана з дапамогай смяротнай ін`екцыі 8 снежня 2020 года ў папраўчай калоніі Тэры-Хот у Індзіане.
Таксама паведамляецца, што на 10 снежня прызначана пакаранне смерцю Брэндона Бернарда, які разам з саўдзельнікамі забіў двух чалавек у 1999 годзе. Гэта будзе восьмае і дзевятае смяротнае пакаранне ў ЗША пасля адмены 17-гадовага мараторыя.
Асуджаная Ліза Мантгомеры з Канзаса ў снежні 2004 года паехала да цяжарнай жанчыне Бобі Джо Сінет у Місуры для таго, каб нібыта набыць шчанюка. Замест гэтага Мантгомеры напала на Сінет, якая была на 8-м месяцы цяжарнасці.
Жанчына страціла прытомнасць, а ў гэты момант Мантгомеры разрэзала ёй жывот і забрала дзіця. Бобі Джо Сінет прыйшла ў сябе, і тады нападаючая забіла яе.
Спачатку Мантгомеры спрабавала выдаваць выкрадзенага дзіцяці за свайго. Але пасля прызналася ў забойстве і выкраданні.
У кастрычніку 2007 года суд прызнаў яе вінаватай у наўмысным забойстве і выкраданні і прызначыў смяротны прысуд. Апеляцыйныя скаргі жанчыны не задавальнялі.
Да гэтага апошняй жанчынай, якую пакаралі смерцю ў ЗША, была Боне Хідзі. Яна памерла ў газавай камэры ў 1953 годзе.
Звязда, 17 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/162/56493
Текущая дата: 18.11.2024