Белорусский портал в Казахстане

Многія еўрапейскія краіны вядуць палітыку двайных стандартаў



Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў палітолаг, кіраўнік часопіса World Economy (Берлін, Германія) Аляксандр Сасноўскі.

"Гэта палітыка двайных стандартаў, - сказаў Аляксандр Сасноўскі. - Нямецкія пратэсты, якія мы бачылі ў суботу, дзе паліцыя вельмі строга, у многіх выпадках нават жорстка абыходзілася з дэманстрантамі. Дарэчы, калі ўважліва паглядзець на гэтыя дэманстрацыі, то я не бачыў насілля з боку дэманстрантаў у адносінах да паліцыі і ўлады. А вось калі я глядзеў нейкія кадры з Беларусі, бачыў дастаткова такіх моцных малойчыкаў, якія яўна правакавалі, у тым ліку АМАП і міліцыю".

Паводле слоў палітолага, калі супраць дзяржаўнай улады прымяняецца сіла - дзяржава павінна адказваць. "Калі дзяржава сябе абараняць не будзе, то яна проста разваліцца", - дадаў ён.

4 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/163/56095
Текущая дата: 07.10.2024