Прэм’ер-міністр Кыргызстана Кубатбек Баронаў падаў у адстаўку, в.а. прэм’ер-міністра абраны Садыр Жапараў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Кабар».
Садыр Жапараў быў асуджаны у 2018 годзе на 11,5 гадоў за арганізацыю мітынгу ў Караколе ў 2013 годзе і захоп у закладнікі тагачаснага губернатара рэгіёну Эмілбека Каптагаева. Сёння ён быў вызвалены з-за кратаў.
Акрамя таго, абраны новы спікер парламента Кыргызстана, ім стаў Мыктыбек Абдылдаеў.
Звязда, 6 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/163/56334
Текущая дата: 18.11.2024