Еўрапейская абсерваторыя спадарожнікавых назіранняў Copernicus Climate Change Service (CCCS) назвала мінулы верасень самым цёплым вераснем на планеце і ў Еўропе за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пра гэта гаворыцца 7 кастрычніка ў паведамленні на сайце абсерваторыі.
Гэты месяц аказаўся на 0,05 градуса цяплей, чым верасень 2019 года, калі зафіксавалі папярэдні рэкорд цяпла. «Тэмпературы былі значна вышэй за сярэднія ў многіх рэгіёнах, за прыкметным выключэннем прахалодных умоў Ла-Нінья ва ўсходняй трапічнай частцы Ціхага акіяна», — паведамілі спецыялісты.
Узровень арктычнага лёду стаў другім у чарадзе гадоў з мінімальным паказчыкам за час спадарожнікавых вымярэнняў. Гэта больш чым на 40% ніжэй за сярэдні паказчык за гэты час.
Звязда, 7 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/163/56374
Текущая дата: 18.11.2024