Белорусский портал в Казахстане

Выбух і пажар здарыліся ў жылым доме ў Беластоку, ёсць загінулыя



Чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі ў выніку выбуху і пажару ў прыватным доме ў Беластоку. Аб гэтым паведамляе "Польскае радыё".

Трагедыя здарылася ў трохпавярховым доме на вуліцы Каштанавай. Прычына інцыдэнту пакуль невядома, паводле папярэдняй версіі, быў выбух газу.

На месцы здарэння працуюць 10 пажарных разлікаў, у тым ліку пошукавая група. Усё ўказвае на тое, што ахвяр і пацярпелых больш няма.

31 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/164/55811
Текущая дата: 07.10.2024