Белорусский портал в Казахстане

Трамп адправіў у Вісконсін Нацгвардыю з-за беспарадкаў



На фоне пратэстаў супраць расізму, якія ўспыхнулі ў штаце Вісконсін пасля стральбы паліцэйскіх па 29-гадоваму афраамерыканцу Джэйкабу Блэйку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў накіраваць туды байцоў Нацыянальнай гвардыі.

«Я адпраўляю супрацоўнікаў федэральных праваахоўных органаў і Нацыянальную гвардыю ў горад Кеноша, штат Вісконсін, для аднаўлення закона і парадку», — напісаў Дональд Трамп 26 жніўня ў сваім Twitter.

«Мы не пацерпім марадзёрства, падпалаў, гвалту і беззаконня на амерыканскіх вуліцах», — заявіў раней Трамп, дадаўшы, што ўжо звязаўся па тэлефоне з губернатарам Вісконсіна Тоні Эверсам і той пагадзіўся прыняць федэральную дапамогу для навядзення парадку.

У сваю чаргу Белы дом паведаміў, што ў Вісконсін для падаўлення беспарадкаў будуць накіраваны 1 тыс. байцоў Нацгвардыі. Міністэрства юстыцыі заявіла, што накіроўвае ў Кеношу больш за 200 супрацоўнікаў ФБР, Упраўлення па барацьбе з незаконным абаротам алкаголю, тытуню, агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, а таксама службы судовых прыставаў.

У апошнія месяцы ў ЗША і шэрагу іншых краін праходзяць масавыя пратэсты. Яны пачаліся пасля таго, як у Мінеапалісе ў канцы мая падчас затрымання яго белымі паліцэйскімі загінуў афраамерыканец Джордж Флойд.

Звязда, 27 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/165/55684
Текущая дата: 07.10.2024