Белорусский портал в Казахстане

Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі, арганізаваныя з-за мяжы, нацэлены паралізаваць краіну



Такое меркаванне выказаў канадскі палітычны кансультант, бакалаўр права Кенет Фернандэс.

На думку аналітыка, дасканала спланаваная серыя пратэстаў фінансуецца ценявымі замежнымі фондамі, якія разам з пэўнымі арганізацыямі маюць непасрэднае дачыненне да ажыццяўлення такіх пераваротаў і ў іншых краінах. На жаль, на шляху да пастаўленай мэты - звяржэння дзеючай улады - выкарыстоўваецца мноства сродкаў для распальвання насілля.

Гэтыя арганізацыі, лічыць аналітык, аказваюць вялікі ўплыў на сусветныя СМІ. Ужо даўно вядома, што візуальная інфармацыя найбольш значна ўплывае на грамадскую думку, асабліва ў заходніх краінах.

У якасці прыкладу Кенет Фернандэс прыводзіць амерыканскую піяр-кампанію Hill and Knowlton, маніпуляцыйныя дзеянні якой, у прыватнасці, прымусілі грамадскасць адобрыць уварванне амерыканскіх войскаў у Ірак у 1990 годзе. Тагачасны прэзідэнт ЗША спрабаваў заручыцца грамадскай падтрымкай. Аднак дабіцца гэтага ўдалося толькі пасля правядзення Hill and Knowlton псіхалагічнай "аперацыі", якую падхапіла і растыражыравала вялікая частка заходняй прэсы. Пасля гэтага грамадскасць многіх заходніх краін адобрыла ўварванне амерыканскіх войскаў у Ірак.

23 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/165/56199
Текущая дата: 18.11.2024