Белорусский портал в Казахстане

Турцыя выявіла буйное радовішча прыроднага газу ў Чорным моры



Турцыя выявіла ў Чорным моры буйныя запасы прыроднага газу і да 2023 года пачне яго прымяненне. Пра гэта ў пятніцу заявіў прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган, выступ якога транслюе тэлеканал NTV.

«Гэта падзея гістарычнага маштабу. Мы выявілі ў Чорным моры найбуйнейшае ў гісторыі краіны радовішча прыроднага газу. Аб’ёмы складаюць 320 мільярдаў кубаметраў. Да 2023 года мы плануем пастаўляць яго нашым грамадзянам», — сказаў ён.

Звязда, 21 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/166/55487
Текущая дата: 07.10.2024