Белорусский портал в Казахстане

Урачы не лічаць, што Аляксея Навальнага атруцілі



Медыкі ўстанавілі дыягназ, але не будуць выдаваць яго СМІ, паведаміў намеснік галоўнага доктара омскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Анатоль Калінічэнка.

Даследаванні не выявілі слядоў ядаў у арганізме Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў рэанімацыі ў омскай бальніцы. Урачы не лічаць, што ён быў атручаны.

«Ядаў або слядоў іх знаходжання ў арганізме не выяўлена. Напэўна, дыягназ «атручэнне» застаецца дзесьці на падкорцы нашай свядомасці. Але мы не лічым, што пацыент перанёс атручэнне», — сказаў Калінічэнка.

Ён дадаў, што дыягназ медыкі ўжо ўсталявалі, але не будуць выдаваць яго СМІ. «Мы маем ўскладненні, мы маем тыя станы, якія ў яго ёсць — яны цалкам ўкладваюцца ў тую структуру таго дыягназу, які мы ўстанавілі. Ён быў даведзены да ведама жонкі і брата нашага пацыента», — сказаў Калінічэнка.

Звязда, 21 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/166/55510
Текущая дата: 07.10.2024