Белорусский портал в Казахстане

У Вялікабрытаніі пасля беспарадкаў затрымалі больш за 90 чалавек



Больш за 90 чалавек затрымалі ў розных гарадах Вялікабрытаніі пасля суботніх беспарадкаў на акцыях пратэсту супраць наплыву нелегальных мігрантаў, паведамляе тэлеканал SkyNews.

Сёння таксама чакаецца не менш за пяць акцый пратэсту.

Пратэсты ультраправых пачалі набіраць абароты ў Брытаніі пасля панажоўшчыны ў Саўпорце. Там 29 ліпеня малады чалавек накінуўся з нажом на ўдзельнікаў заняткаў для дзяцей па танцах і ёзе. Тры дзіцяці загінулі, яшчэ некалькі дзяцей і дваіх дарослых даставілі ў бальніцу ў крытычным стане. Паліцыя затрымала 17-гадовага падлетка. Яму прад’явілі абвінавачванні ў забойстве трох чалавек, спробе забойства яшчэ дзесяці і захоўванні халоднай зброі. Пры гэтым паліцыянты заявілі, што не звязваюць нападзенне з тэрарызмам.

Масавыя акцыі пратэсту, якія перараслі ў сутыкненні з паліцыяй і беспарадкі, пачаліся з-за распаўсюджвання недакладнай інфармацыі аб тым, што падазраваны — бежанец. Гэта ўраджэнец Уэльса з руандыйскай сям’і.

Звязда, 4 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/17/74855
Текущая дата: 27.12.2024