Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка накіравалі звароты ў адрас кіраўнікоў парламентаў усіх дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза.
У пасланні адзначана, што 9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Па іх выніках Прэзідэнтам Беларусі абраны Аляксандр Лукашэнка. Выбары прайшлі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Беларусі. Абсалютная большасць грамадзян падтрымала дзеючы курс на будаўніцтва моцнай незалежнай дзяржавы, ключавым прыярытэтам якой з’яўляецца чалавек, яго дабрабыт і бяспеку.
Спікеры палат беларускага парламента падкрэслілі непрымальнасць таго, як хутка шэраг еўраатлантычных чыноўнікаў зрабілі найважнейшыя для нашай краіны палітычныя заявы і высновы, асобныя з якіх мяжуюць з умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі, што недапушчальна і супярэчыць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
«Неабходна аб’ектыўна і без эмоцый разабрацца ў тым, што адбываецца сёння ў Беларусі», — гаворыцца ў звароце.
Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка заклікалі калегаў з парламентаў ЕС аказаць садзейнічанне ў фармаванні аб’ектыўнай, прафесійна выверанай і адказнай пазіцыі наконт сітуацыі ў Беларусі.
Звязда, 21 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/170/55494
Текущая дата: 18.11.2024